Гэта ганаровае імя – настаўнік!

У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі традыцыйна адзначаюць Дзень настаўніка. Настаўнік – пачэснае і высакароднае імя! Гэта прафесія, якая можа быць дадзена чалавеку толькі па прызванні, прызванні душы і сэрца.
29 верасня 2023 года кафедра лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый пад кіраўніцтвам дацэнта Самуйліка Я.Р. правяла для студэнтаў 2 курса будаўнічага факультэта спецыяльнасці «Архітэктура» групы А-48 акцыю, прысвечаную Дню настаўніка «Гэта ганаровае імя – настаўнік!». Навучэнцы расказалі пра гісторыю гэтага свята, гучалі песні, вершы беларускіх і рускіх паэтаў пра педагогаў.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы, атрымалася цікавым
і пазнавальным.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *