Навуковая канферэнцыя студэнтаў секцыя “Эстэтычны і выхаваўчы патэнцыял беларускай культуры, мовы і літаратуры”

15 красавіка 2025 г. у рамках навуковай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў “Тыдзень навукі-2025” на кафедры лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый эканамічнага факультэта працавала секцыя “Эстэтычны і выхаваўчы патэнцыял беларускай культуры, мовы і літаратуры” пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, дацэнта Я.Р. Самуйліка.
Усяго на канферэнцыі было прачытана 16 дакладаў (з іх 6 дакладаў – навучэнцамі філіяла БрДТУ Політэхнічны каледж), у якіх асвятляліся такія тэмы, як асветнікі Беларусі; культура ВКЛ у ХVI ст.; дзеячы беларуска-польскага фальклорна-літаратурнага пагранічча ХІХ ст.; заснавальнікі новай беларускай літаратуры і новай беларускай літаратурнай мовы; жыццё і творчасць беларускіх пісьменнікаў; даследаванне гісторыі берасцейскіх тэатраў; функцыянаванне фразеалагічных адзінак у беларускай і рускай мовах; гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі; дзяржаўныя і ваенныя дзеячы эпохі ВКЛ.
У цэлым, праца секцыі прайшла на высокім навукова-тэарэтычным
і метадычным узроўні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *