У рамках Тыдня роднай мовы (17.02.2025-21.02.2025) выкладчыкамі кафедры лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый эканамічнага факультэта было арганізавана шмат мерапрыемстваў. Замежныя студэнты ў рамках круглага стала «Дзень роднай мовы» пазнаёміліся з гісторыяй Міжнароднага дня роднай мовы, даведаліся пра старажытныя, сучасныя, жывыя і мёртвыя мовы, а таксама пра самыя распаўсюджаныя і папулярныя мовы ў Інтэрнэце.
На занятках па беларускай мове студэнты ўсіх факультэтаў рыхтавалі тэматычныя эсэ, прысвечаныя роднай мове, эканамісты правялі паэтычныя чытанні, а машынабудаўнікі паспрабавалі свае сілы ў лінгвістычных віктарынах.
Яскравай падзеяй у межах тыдня роднай мовы стала агульнаўніверсітэцкая дыктоўка, якая сабрала і студэнтаў, і выкладчыкаў універсітэта.


